У.Беражкоў: Ваўчкоў не згуляе тры матчы запар, а Ігнацік можа зрабіць сюрпрыз

Замена ў беларускай тэніснай зборнай напярэдадні матчу Кубка Дэвіса сталася сенсацыяй. Аднак гэты крок ніяк не быў патлумачаны з боку тэнісістаў. Еўрарадыё пацікавілася ў галоўнага рэдактара газеты "Прессбол" Уладзіміра Беражкова, чаму Уладзіміра Ваўчкова замяніў малады Уладзімір Ігнацік. Ці не звязаны гэты крок з нядаўнім скандальным інтэрв'ю У.Ваўчкова ў "Комсомольской правде"?

Уладзімір Беражкоў: “Ні ў якім выпадку гэта не звязана з апошнімі выказваннямі Ваўчкова. А звязана гэта з тактычнай барацьбой: мы заўжды ў Мінску перамагалі з-за нейкіх прыдумак і хітрыкаў. Ваўчкоў, які на сённяшні дзень сапраўды знаходзіцца далёка не ў першай сотні, не здолее згуляць тры матчы запар. У той жа час Ігнацік зараз па ўзроўні гульні вельмі прагрэсіўны тэнісіст і можа зрабіць сюрпрыз”.