Удзельнікі "жывога шчыта" патрабуюць з ДАІшнікаў 300 мільёнаў рублёў
300 мільёнаў рублёў патрабуюць з ДАІшнікаў удзельнікі "Жывога шчыта". На гэтым тыдні гучная трохтомная справа па здарэнні 2 сакавіка на трасе Мінск - Мікашэвічы, калі супрацоўнікі ДАІ спынялі п'янага кіроўцу з дапамогай легкавікоў з людзьмі, будзе перададзена ў суд Мінскага раёна і горада Заслаўя. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла адвакатка пацярпелых Вера Страмкоўская:
"Па 50 мільёнаў беларускіх рублёў на кожнага пацярпелага мы просім, а шэсць пацярпелых у нас... Гэта матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды".
Адказваць будуць Аляксей Ліхтаровіч і Генадзь Дарагакупец, якія адхіленыя ад службы ў Дзяржаўтаінспекцыі. Ім прад'яўленае абвінавачванне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў.
Суд мусіць вырашыць, ці заплацяць яны штраф, ці іх пазбавяць волі на тэрмін да трох гадоў. Абодва сваёй віны не прызнаюць, паведамляе сайт kp.by.