Украінцы не ведаюць, што рабіць з беларускімі каровамі, якія перайшлі мяжу

Украінскія памежнікі не ведаюць, што рабіць з двума беларускімі каровамі. Яны нелегальна прыйшлі на Валынь з Беларусі. Кароваў затрымаў нарад памежнікаў аддзела "Самары". Паколькі людзей, каля жывёл не было, іх перагналі ў памежнае падраздзяленне.  Як паведамляе сайт dozor.com.ua, цяпер памежнікі разам з беларускімі калегамі спрабуюць знайсці гаспадароў кароваў. Калі яны не знойдуцца, жывёлаў перададуць у падатковую інспекцыю.