Украінец уцёк з калоніі на аўтазаку, але перавысіў хуткасць і быў затрыманы

22-гадовы зняволены здолеў скрасці аўтазак і на ім з'ехаць з калоніі. На гэтым незвычайным транспартным сродку хлопец паехаў дахаты ў Чарнавіцкую вобласць. Аднак перавысіў хуткасць і за ім пагналіся супрацоўнікі ДАІ.


Як паведамляе выданне "Сегодня", у выніку зняволены спыніўся і распавёў, што ўцёк з калоніі. Цяпер яму пагражаюць дадатковыя 10 гадоў зняволення.