Украінская міліцыя не пачынала справу супраць беларускага журналіста

8 лістапада ў Кіеве прайшла прэс-канферэнцыя, арганізаваная інфармацыйным агенцтвам “Главком” . Ініцыятарамі выступілі беларускі карэспандэнт "Народнай Волі" Аляксандр Цынкевіч і прадстаўнік прэс-службы кіеўскай міліцыі. Прадстаўнік міліцыі даў тлумачэнні наконт таго, як у кватэру да журналіста 4 лістапада спрабавалі ўварвацца праваахоўнікі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сам сп.Цынкевіч: Цынкевіч: “Супрацоўнік МУС Украіны горада Кіева даў тлумачэнні. Ён сказаў, што насамрэч нічога страшнага няма. Што супраць мяне не распачалі крымінальную справу, а распчалі па факце здарэння. Але магчыма, што нейкім чынам я магу даць нейкія звесткі па гэтай справе. Яны атрыманыя нейкім аператыўным шляхам, але ён не патлумачыў, якім менавіта”.

Як паведамляла Еўрарадыё, міліцыянты заяўлялі, што падазраюць Цынкевіча ў датычнасці да з'яўлення фальшывага нумару расійскай газеты "КоммерсантЪ".

Сам журналіст акцэнтуе ўвагу на тым, што адбыліся неправамерныя дзеянні ў дачыненні да яго і яго сям’і. Ён таксама паведаміў, што і надалей будзе адстойваць свае правы.