Украінскі эксперт: Лукашэнка прымяніў сілу з-за росту ўплыву апазіцыі

"Прымяненне сілы ў дачыненні да апанентаў, апазіцыі, медыя — гэта не той стыль, які павінен быць уласцівы нацыі з 10 мільёнамі чалавек у цэнтры Еўропы", — заявіў у інтэрв'ю "Газете по-украінски" намеснік міністра замежных спраў Украіны ў 2009—2010 гадах Валерый Чалы.

На яго думку, ёсць дзве прычыны, з-за якіх Лукашэнка прымяніў сілу: "Першая — рост уплыву апазіцыі. Яна выходзіць з-пад кантролю. І каб павярнуць усё назад, маргіналізаваць яе, выключыць любое развіццё апазіцыйнага руху, кіраўнік дзяржавы выкарыстаў такія непрапарцыянальныя дзеянні. Другая — унутраныя перакананні прэзідэнта Лукашэнкі, яго бачанне, як павінна функцыянаваць "кіруемая мадэль дэмакратыі". Па сутнасці, аўтарытарная", распавёў эксперт.

"Лукашэнка загнуў краіну ў глухі кут. Пратэсты будуць узрастаць. Таму раней ці пазней Беларусь выбухне", — заявіў эксперт.