Украінскіх дзяцей не пусцілі ў Расію, а беларускім не далі грошай па паездку

Украінскіх школьнікаў не пусцілі на агульнарасійскую школьную акцыю "Франтавая зямлянка", якая пройдзе ў расійскім горадзе Цвер. Беларускіх школьнікаў там таксама не будзе, бо ім не выдзелілі грошай на гэтую паездку.
Як паведамляе Цвярское інфармацыйнае агенцтва, украінскіх школьнікаў не пусцілі ў Расію, нібыта, з-за "палітыкі". Акцыя ў адной з мясцовых школ запланаваная на 24 красавіка.