Украінскія феміністкі распрануліся каля беларускай амбасады ў Кіеве (фота)

Прадстаўніцы ўкраінскага руху "Femen" правялі пікетаванне беларускага пасольства ў Кіеве з заклікам "Ганіце Бацьку". Другім пасланнем да беларусаў было "Шукайце Алесю". Прадстаўніцы руху лічаць, што выратаваць Беларусь сёння можа толькі жанчына.
Femen прапануе беларусам супрацьпаставіць "мужчынскаму нахабнаму таталітарызму" жаночую мяккасць і сілу.

"Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мы жадаем падтрымаць братэрскі народ, змучаны таталітарным рэжымам... Гэй, беларусы, карыстайцеся сваім шанцам!.., — гаворыцца ў прэс-рэлізе Femen.

Нагадаем, рух Femen заснаваны ў 2008 годзе. У яго ўваходзяць пераважна студэнткі кіеўскіх ВНУ. Дзяўчыны на акцыі выходзяць напалову аголеныя. Раней кіраўнічка руху Femen Ганна Гуцол не выключала магчымасці прыезду ўдзельніцаў руху ў Мінск 19 снежня.





Image 45719

Больш здымкаў глядзі тут