Уладальнік беларускага "Сомбелбанку" ўвайшоў у тройку самых багатых палякаў
Банкір Лешак Чарнецкі, чыя кампанія Getin Holding валодае 75,04% акцыяў ЗАТ "Сомбелбанк", сёлета ўзняўся на 3 месца ў спісе самых багатых людзей Польшчы. Спіс з польскіх міліянераў склаў уплывовы штотыднёвік "Wprost", піша інтэрнет-выданне "Ежедневник". Самым багатым палякам у 2010 годзе названы інвестар Ян Кульчык. Ён ачольвае рэйтынг трэці год запар. У Беларусі сп. Кульчык цікавіцца "Беларусбанкам" і будаўніцтвам дзвюх вугальных электрастанцыяў — у Зэльве і Лельчыцах. На другім месцы апошнія тры гады ўпэўнена трымаецца ўладальнік тэлевяшчальнай кампаніі Polsat Зігмунд Солеж-Жак.
Буйны вытворца мэблі Тадэвуш Хмель, які стварыў у Беларусі два сумесныя прадпрыемствы: "Блэк Рэд Уайт" і "Анрэкс" — захаваў за сабой 8 месца.
Буйны вытворца мэблі Тадэвуш Хмель, які стварыў у Беларусі два сумесныя прадпрыемствы: "Блэк Рэд Уайт" і "Анрэкс" — захаваў за сабой 8 месца.