Уладальнік "Трайпла": Мы адмовіліся ад будоўлі ў Сочы яшчэ ўлетку
Расійскія СМІ паведамілі, што беларуская кампанія "Трайпл" не будзе будаваць біятлонны комплекс для Алімпіяды-2014. Сцвярджаецца, што беларусы адмовіліся ад будаўніцтва з-за нафтавага канфлікту. Як заявіў "Комсомольской правде в Беларуси" ўладальнік групы кампаній "Трайпл" Юры Чыж, рашэнне пра адмову было прынятае яшчэ ў жніўні 2009 года. Прычынай бізнэсовец называе тое, што расійскі бок доўга не пацвярджаў вылучэнне месца, а таксама былі іншыя перашкоды.
"Спачатку было вызначана адно месца для будаўніцтва, потым яго памянялі. А мы ўжо выдаткавалі сродкі на пошукі, праектныя працы… Гэта некалькі мільёнаў долараў. Трэба было ўжо прыступаць да будаўніцтва, час праходзіў, але рашэння пра вызначэнне месца не было", — паведаміў Юры Чыж.