Улады Нью-Ёрка заклікалі абараніць дзяцей ад кінагерояў, якія паляць
Улады штата Нью-Ёрк распачалі рэкламную кампанію з мэтай пераканаць
кінастудыі ЗША абараніць дзяцей ад сцэнаў у кіно, у якіх акцёры паляць
цыгарэты. Камісар аховы здароўя Рычард Дэйнес звярнуўся праз прэсу з просьбай прысвоіць фільмам, якія змяшчаюць сцэны з паленнем, катэгорыю R, якая патрабуе, каб дзеці да 17 гадоў з'яўляліся на прагляд фільма ў суправаджэнні бацькоў.
Зрэшты, амерыканскія службоўцы лічаць, што для тых карцін, якія наглядна дэманструюць шкоду ад палення тытуню, альбо паказваюць гістарычнага дзеяча, які любіў выкурыць цыгарэтку, можна зрабіць выключэнне.
Фота: www.kim.dmitrov.ru