Улады ЗША папрасілі прабачэння ў афра-амерыканцаў за прыгнятанне іх продкаў
Кангрэс ЗША прыняў рэзалюцыю, у якой прынёс афіцыйныя прабачэнні перад чарнаскурымі суграмадзянамі за эксплуатацыю іх продкаў у якасці рабоў.
"Палата Прадстаўнікоў прыносіць прабачэнні афра-амерыканцам ад усяго амерыканскага народа за тое зло, якое было нанесенае ім і іх продкам, што жылі ў рабстве і ва ўмовах дзеяння законаў Джыма Кроў" - такімі словамі пачынаецца рэзалюцыя Кангрэса, у якой прызнаецца, што ў ЗША жорстка абыходзіліся з выхадцамі з Афрыкі, іх прыніжалі і пазбаўлялі ўсяго чалавечага, у тым ліку імёнаў і спадчыны.
Аднак у рэзалюцыі не ўказваецца, што будуць кампенсацыі за колішнія крыўды. Нагадаем, у 2005 годзе Сенат ЗША афіцыйна прынёс прабачэнні за бяздзейнасць у справе лінчавання некалькіх тысяч чалавек, у асноўным чарнаскурых. А зусім нядаўна прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер папрасіў прабачэння перад канадскімі індзейцамі, пацярпелым ад асіміляцыі.