Ул.Навасяд прапанаваў мінскім уладам згадаць пра Магдэбургскае права
Лідэр Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімір Навасяд прапаноўвае Мінгарвыканкаму размясціць на сваім афіцыйным сайце артыкул пра Магдэбургскае права. Адпаведны ліст, накіраваны на адрас сталічных уладаў. "2009 год з'яўляецца юбілейным годам для Мінска: 510 гадоў таму гэты горад атрымаў права на мясцовае самакіраванне — Магдэбургскае права", — цытуе словы Навасяда БелаПАН.
Палітык лічыць, што гэтая старонка гісторыі горада "заслугоўвае значна большага, чым адзін сказ у гістарычнай даведцы аб Мінску", бо без Магдэбургскага права Мінск не стаў бы гандлёвым, транспартным і прамысловым цэнтрам краіны, і яе сталіцай.