Уначы ў Ганцавічах Mercedes сутыкнуўся з дрэвам, загінуў кіроўца (фота)

Аўтамабіль "Mercedes-Benz E220D" з нейкай прычыны з'ехаў з дарогі і пратараніў дрэва. Кіроўца загінуў на месцы, а пасажыр атрымаў цяжкія траўмы і быў заблакаваны ў салоне. Яго вызвалілі выратавальнікі і перадалі медыкам, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота — mchs.gov.by