Уначы ў Магілёве гарэў жылы дом, эвакуявалі 20 чалавек (фота)
Здарэнне адбылося 3 студзеня каля 1-й гадзіны.
Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў падвале пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Якубоўскага. На час яго ліквідацыі жыхароў дома эвакуявалі. У падвале знайшлі абгарэлы труп 50-гадовага мужчыны. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць падчас курэння.

Фота — mchs.gov.by