Уначы ў Жлобінскім раёне загінуў навучэнец, які ехаў на "Аўдзі"
У маладога чалавека не было вадзіцельскага пасведчання.
Каля 3-й гадзіны ночы 9 ліпеня ў Жлобінскім раёне загінуў 19-гадовы навучэнец. Трагічнае здарэнне адбылося побач з вёскай Каратковічы. Малады чалавек, жыхар Жлобіна, ехаў на "Аўдзі", не саўладаў з кіраваннем, з'ехаў у кювет, дзе легкавік перакуліўся. Навучэнец ад атрыманых траўмаў памёр.
У загінулага не было вадзіцельскага пасведчання, адзначае прэс-служба МУС.
Здымак з архіву. Фота: sk.gov.by