Унесеныя змены ў рух прыгарадных цягнікоў у святочныя дні

Унесеныя змены ў расклад руху прыгарадных цягнікоў у святочныя дні. Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі паведамляе, што ў Мінскім вузле 3, 4 і 5 ліпеня электрычкі будуць курсіраваць па раскладзе суботы, 2 ліпеня - пятніцы, а 6 ліпеня - як па нядзелях.

На маладэчанскім напрамку рух прыгарадных дызель-цягнікоў 4, 5 і 6 ліпеня будзе арганізаваны па графіку нядзелі, 2 ліпеня - па графіку пятніцы, 3 ліпеня - суботы.

У аршанскім накірунку прыгарадныя цягнікі 3, 4, 5 і 6 ліпеня будуць курсіраваць па графіку выхаднога дня.

2 ліпеня ўводзіцца дадатковы дызель-цягнік "Полацк - Маладэчна" (адпраўленне ў 17.14). Дызель-цягнікі "Маладэчна - Параф'янаў" (7.35) і "Параф'янаў - Маладэчна" (9.42) 4 і 5 ліпеня адмяняюцца.

БелаПАН