Упершыню за 27 гадоў могуць знізіцца аб'ёмы сусветнага гандлю

Аб'ёмы сусветнага гандлю могуць знізіцца ў наступным годзе ўпершыню за апошнія 27 гадоў. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Сусветнага банку Роберт Зэлік.
Па яго словах, якія цытуе Reuters, прычына спаду ў сусветным фінансавым крызісе, які ўплывае на сусветнае спажыванне і міжнародныя гандлёвыя адносіны. На працягу апошніх гадоў сусветны гандлёвы абарот стабільна рос на 7-9%, нагадвае "Эхо Москвы".