Упершыню за 30 гадоў у Беларусі моцная вясновая засуха
Такой засушлівай вясны ў Беларусі не было ўжо 30 гадоў. Вельмі сухім быў красавік 1974 года. Але сёлета ёсць шанцы пабіць усе рэкорды. Дажджоў не было 2 тыдні, і першымі гэта адчулі вяскоўцы, адзначае тэлеканал АНТ. У некаторых раёнах — у асноўным на Гомельшчыне — узровень вільгаці ў зямлі дасягнуў крытычнай адзнакі. Высах 10-сантыметровы пласт глебы. А у асобных гаспадарках пылавыя буры проста выдзьмулі збожжа з зямлі.
Па прагнозах сіноптыкаў, дажджы пройдуць ужо сёння-заўтра. Аднак лета нам абяцаюць таксама засушлівае.
Па прагнозах сіноптыкаў, дажджы пройдуць ужо сёння-заўтра. Аднак лета нам абяцаюць таксама засушлівае.