Урад раздаў ільготы на арэнду памяшканняў дзяржаўным арганізацыям

У Беларусі дапоўнены пералік грамадскіх арганізацый, асацыяцый, саюзаў, для якіх пры арэндзе маёмасці выкарыстоўваецца ільготны паніжаны каэфіцыент 0,1.

Паводле пастановы Савета міністраў пералік арганізацый, якіх датычацца ільготы, павялічыўся на 13 арганізацый, паведамляе "Ежедневник".

Так у спіс патрапілі Слонімская дабрачынная арганізацыя "Дзіцячы хоспіс", Гомельскае аб'яднанне "Цэнтр рэалізацыі гуманітарных праграм для інвалідаў" і іншыя аналагічныя арганізацыі.

Усяго ў Беларусі налічаецца больш двух з паловай тысяч грамадскіх арганізацый, аб'яднанняў і саюзаў, аднак ільготы сёння маюць толькі 425 з іх. Такая сітуацыя склалася пасля таго, як улады адмянілі ільготы для ўсіх грамадскіх арганізацый, і пачалі раздаваць іх выключна індывідуальна.