Устаноўлены павышаныя стаўкі мытных пошлін на ўвозімыя грузавыя аўтамабілі
У Беларусі на дзевяць месяцаў устаноўлены павышаныя стаўкі мытных пошлін на ўвозімыя грузавыя аўтамабілі (уключаючы седлавыя цягачы) узроўню Еўра-3 у памеры 25% (новыя) і 50%, але не менш як 2,2 еўра за 1 куб. см аб'ёму рухавіка (былыя ў эксплуатацыі). На новыя седлавыя цягачы ўзроўню Еўра-4 і новыя грузавыя аўтамабілі ўзроўняў Еўра-4 і Еўра-5 стаўкі ўвазных мытных пошлін уніфікаваныя з Расіяй (седлавыя цягачы — 5%, грузавыя аўтамабілі — 25%). На седлавыя цягачы ўзроўню Еўра-5, з дня выпуску якіх прайшоў не больш як год, часова ўстанаўліваецца стаўка ўвазной мытнай пошліны ў памеры 0%.
"Гэты дакумент, з аднаго боку, скіраваны на абарону айчынных таваравытворцаў, а з другога — на пашырэнне аўтатранспартнага парка рэспублікі, які ажыццяўляе грузавыя аўтаперавозкі і адпавядае еўрапейскім нормам", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўнка дзяржавы.
БелаПАН