Узначаліць футбольную зборную Беларусі прапанавана немцу Хорсту Кепелю

Заўтра ў Брэсце адбудзецца закрытае паседжанне пашыранага выканкама Беларускай федэрацыі футбола (БФФ). Футбольныя чыноўнікі разгледзяць заяву Юрыя Пунтуса аб адстаўцы з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай і, напэўна, закрануць пытанне наступнага настаўніка галоўнай каманды краіны. Сакрэтнасць, з якой вядуцца пошукі пераемніка Пунтуса, пакуль што не дазваляе журналістам апераваць афіцыйнымі звесткамі. Тым не менш, “Прессбол” бярэцца сцвярджаць, што на перамовы ў Мінск прылятаў 59-гадовы нямецкі трэнер Хорст Кепель, у мінулым - форвард зборнай Нямеччыны, чэмпіён Еўропы-72.

У размове з карэспандэнтам “Прессбола” спадар Кепель пацвердзіў, што атрымаў ад БФФ прапанову ўзначаліць беларускую зборную, але пакуль што не адказаў на яе. “Скажу, што варыянт працы з беларускай зборнай уяўляе для мяне цікавасць”, – дадаў адмыслоўца.