Узровень радыяцыі вады ў акіяне блізу “Фукусімы-1” зноў узрос
За мінулыя суткі ўтрыманне радыеактыўнага ёду ў прыбярэжнай вадзе ў раёне аварыйнай японскай АЭС павялічыўся ў паўтара раза.
Паводле замераў, зробленых раніцай у нядзелю, ёду ў акіяне ў 1850 разоў болей за норму. Раней у суботу паведамлялася, што перавышэнне складае 1250 разоў.
Між тым назапашаная радыеактыўная вада замінае спецыялістам займацца жыццёва неабходным аднаўленнем сістэм ахалоджвання рэактараў, паведамляе ВВС.