В. Казуліна: Калі Лукашэнка хоча выкінуць Казуліна з краіны, няхай так і кажа
Да тэмы палітвязняў звярнуўся сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы перад журналістамі падчас свайго наведвання Віцебска. Ён прызнаў, што датэрміновае вызваленне некалькіх чалавек з’яўляецца “беспрэцэдэнтным крокам добрай волі” і цяпер ён чакае крокаў у адказ з боку ЗША і Еўрасаюза, інфармуе БЕЛТА.
Паводле версіі Лукашэнкі, ён быў не супраць вызвалення і экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Пра гэта прасілі амбасадары краінаў ЕС, якія спасылаліся на неабходнасць лячэння жонкі Казуліна Ірыны, якая цяжка хварэе.
Лукашэнка сцвярджае, што ў Нямеччыну яе мусіў суправаджаць Аляксандр Казулін, але, чамусьці, “адмовіўся”. Можна меркаваць, што ўлады яму паставілі нейкую непрымальную ўмову, напрыклад, падпісанне нейкага “пакаяння”.
Еўрарадыё звязалася з дачкой Вольгай Казулінай, дачкой палітвязня, каб атрымаць каментар скандальнай заявы Лукашэнкі (Ірына Казуліна гаварыць не можа - у яе прапаў голас). Вось што яна сказала:
“Я пакуль не магу нічога каментаваць, мне патрэбны час. А наконт яго заявы магу сказаць так. Не трэба звальваць усё на тое, што ён хоча дапамагчы нашай маці, якая ў вельмі цяжкім стане. Калі ён хоча выкінуць Казуліна з краіны, няхай так і кажа. А прыкрывацца жыццямі людзей – гэта больш, чым амаральна”.