Ва Украіне беларусаў прымусілі зняць георгіеўскія стужкі (фота)
Здарэнне адбылося ў чацвер, 11 чэрвеня, у горадзе Корасцень Жытомірскай вобласці.
Ва Украіне беларусаў прымусілі зняць георгіеўскія стужкі з аўтамабіляў. Здарэнне адбылося ў чацвер, 11 чэрвеня, у горадзе Корасцень Жытомірскай вобласці. Там на аўтастаянцы каля цэнтральнага рынку мясцовыя жыхары заўважылі машыны з прымацаваным георгіеўскімі стужкамі.
Як піша суполка ў Facebook "Наш Коростень", людзі выклікалі міліцыю і супрацоўнікаў СБУ. Адначасова быў перакрыты машынамі выезд з аўтастаянкі, каб невядомыя не змаглі з'ехаць. Як вядома, георгіеўскія стужкі актыўна выкарыстоўваюць сепаратысты на Данбасе, таму рэакцыя жыхароў Корасценя была зразумелая.
Стужкі былі на машынах беларусаў. Пасля тлумачальнай гутаркі яны іх знялі ды "паабяцалі, што больш так не будуць".



Фота: Facebook