Ва Украіне злавілі 16 беларусаў, якія перагналі праз мяжу статак кароваў

У Валынскай вобласці Украіны затрымалі беларусаў, якія перагналі праз мяжу з Беларусі статак кароў. Сярод іх – 7 дарослых і 9 дзяцей, яны ўсе жыхары адной з вёсак Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Беларусы паспелі адагнаць статак з 15 кароваў на 500 метраў ад мяжы, як патрапілі ў засаду ўкраінскіх памежнікаў. Правапарушальнікі прызналіся, што збіраліся сваю “кантрабанду” прадаць ва Украіне.

Паведамляецца, што ўсе затрыманыя беларусы разам са статкам дастаўленыя на ўкраінскую заставу. Іх лёс вырашыць суд.

http://www.ukranews.com