Ва Украіне злавілі беларускага злачынцу, якога шукалі 12 гадоў

У Данецкай вобласці Украіны затрымалі беларуса, якога праваахоўнікі шукалі 12 гадоў. 30-гадовы грамадзянін Беларусі абвінавачваецца ў здзяйсненні на бацькаўшчыне шэрагу разбойных нападаў. Яго саўдзельніка даўно затрымалі і ён зараз адбывае пакаранне.

Затрыманы днямі беларус неаднаразова змяняў месца жыхарства. Апошнім часам працаваў на аўтазапраўцы. Зараз яго чакае экстрадыцыя на радзіму.

Беларускія навіны