Ва Ўкраіне змагаюцца за ўплыў на паліграфічны камбінат, які друкуе бюлетэні
Ва Ўкраіне актывізавалася палітычная барацьба паміж двума кандыдатамі ў прэзідэнты Віктарам Януковічам і Юліяй Цімашэнка. Пачалася нават сацыялагічная вайна — сацыёлагі, нягледзячы на заканадаўчую забарону публікаваць вынікі даследаванняў, у залежнасці ад сваіх палітычных сімпатый, прагназуюць перамогу сваіх "кандыдатаў" з адрывам больш за 10 адсоткаў.
Нагадаем, учора Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны абвясціла афіцыйныя вынікі першага туру прэзідэнцкіх выбараў. Як і паводле папярэдніх вынікаў, лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч апярэджвае бліжэйшага канкурэнта дзеючага прэм'ер-міністра Юлію Цімашэнка крыху больш, чым на 10 працэнтаў. Менавіта яны і выйшлі ў другі тур галасавання, які прызначаны на 7 лютага.
Паралельна пачалася барацьба за ўплыў на дзяржаўны паліграфічны камбінат "Украіна", які на замову Цэнтрвыбаркама вырабляе выбарчыя бюлетэні. Кожная палітычная сіла падазрае іншую ў намеры надрукаваць дадатковую колькасць бюлетэняў для фальсіфікацыі вынікаў. Каля будынку паліграфкамбінату былі і дымавыя шашкі, і брансбойты і галоўныя дзеючыя асобы — дэпутаты фракцыі Партыі рэгіёнаў...
Бліжэйшы паплечнік Цімашэнкі Аляксандр Турчынаў не выключыў, што Партыя рэгіёнаў сваім незаконным захопам дзяржпрадпрыемства спрабуе схаваць факты фальсіфікацыі ў першым туры галасавання. Па яго словах, на карысць такога сцверджання сведчыць істотная розніца паміж паказчыкамі падтрымкі Віктара Януковіча ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і паказчыкаў яўкі выбаршчыкаў.
Сітуацыя настолькі абвастрылася, што дзеючы пэзідэнт Віктар Юшчанка неадкладна сабраў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны, на якім было прынятае рашэнне аб усталяванні відэаназірання за ўсім тэхналагічным працэсам вырабу бюлетэняў.
Экс-кандыдат у прэзідэнты, экс-старшыня Вярхоўнай рады Арсеній Яцанюк, які заняў ў прэзідэнцкай гонцы чацвёртае месца, лічыць, што кожная каманда-ўдзельніца другога туру будзе спрабаваць абараняць свой вынік:
"Тое, што адбываецца на паліграфкамбінаце "Украіна" — гэта яшчэ адзін ўзор бязладзіцы ў краіне. Мы не можам, як людзі. Трэба абавязкова паказаць, што ўлада хоча фальсіфікаваць выбары, што апазіцыя спрабуе нейкім чынам вырашыць свае праблемы".