Ва ўсіх абласцях Беларусі, што мяжуюць з Расіяй, разгорнутыя мытныя пасты

У Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях разгорнутыя мытныя пасты на беларуска-расійскай мяжы. Як інфармуе БелаПАН, пасты на мяжы былі сфармаваныя да 9 гадзін раніцы. Нагадаем, што сёння Беларусь увяла ўзмоцнены рэжым кантролю за перамяшчэннем грузаў на асноўных расійска-беларускіх магістралях. Такое распараджэнне даў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі ў сувязі з указаннем кіраўніка Беларусі.

У Федэральнай мытнай службе Расіі дзеянні беларускага боку каментаваць адмовіліся.