Ва ўсіх прызыўнікоў і "партызанаў" у ваенкаматах "адкатваюць пальчыкі"
Міліцыянеры здымаюць адбіткі пальцаў у мужчын ад 18 да 40 гадоў, якіх выклікаюць у ваенкаматы пад рознымі фармулёўкамі. Ухілістаў могуць пакараць пазбаўленнем волі да пяці гадоў. Беларускія міліцыянеры поўным ходам выкарыстоўваюць сённяшнюю прызыўную кампанію у расследаванні выбуху 3 ліпеня. Адбіткі пальцаў тэрарыста, які пранёс бомбу да мінскай стэлы, шукаюць сярод юных прызыўнікоў і ваеннаслужачых у запасе, якіх выклікаюць на ваенныя зборы.
Карціна выглядае так: вы прыходзіце ў ваенкамат на медагляд, а супрацоўнікі раённага ўпраўлення ўнутраных спраў раптоўна правяраюць вашыя пальчыкі. Робіцца гэта альбо на месцы, у ваенкамаце, альбо вас настойліва просяць пад'ехаць у мясцовае ўпраўленне ўнутраных спраў.
"Гэта ў гарадскіх ваенкаматах адбіткі пальцаў здымаюцца на месцы. А ў нашым ваенкамаце для гэтага выклікаюць у РУЎС", - патлумачылі нам у аддзяленні прызыву вайсковага камісарыяту Мінскага раёна.
Еўрарадыё: А калі чалавек не хоча здаваць адбіткі пальцаў?
Вайсковы камісарыят: З гэтым ў РУЎС разбірайцеся. Бо гэта звязана з выбухам трэцяга ліпеня.
Такім чынам міліцыя можа праверыць каля дзевяці тысячаў маладзёнаў прызыўнага ўзросту. Менавіта столькі салдатаў тэрміновай службы і рэзервістаў плануецца прызваць у межах асенне-зімовай кампаніі.
Адбіткі пальцаў сёння бяруцца і ў больш сталых людзей - ваеннаслужачых запасу. У народзе такіх прызыўнікоў называюць партызанамі. Яны прызываюцца на так званыя вучэбныя зборы.
Вельмі дарэчы з серады 15 кастрычніка ў краіне пачынаюцца грандыёзныя вайсковыя вучэнні "Восень-2008".
"На гэтыя вучэнні прызываецца каля двух тысячаў ваеннаслужачых запасу. Яны з 15 кастрычніка прыступаюць да адпрацоўкі задачаў комплексных аператыўных вучэнняў "Восень-2008", - паведаміў Еўрарадыё начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык.
Тых, хто паспрабуе ухіліцца ад прызыву, чакае суровая дзіда закону.
За ухіленне ад прызыву вас могуць пакараць пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў. Самае малое, што вам пагражае, - унушальны штраф. За ўхіленне ад "партызанкі" могуць аштрафаваць ці пасадзіць на тэрмін да двух гадоў. Паводле дадзеных МУС, усяго ў мінулым годзе пакаралі каля 700 ухілістаў.
"Пасля таго, як паўторна адправім позвы, адразу ж аб'явім вас у вышук. Можаце прыехаць у ваенкамат, тут ёсць прысуды. Некалькіх ухілістаў у Гродне і Гомелі пакаралі. Таму з гэтай справай вы не жартуйце", - папярэдзілі нас у аддзяленні прызыву Глускага райваенкамату.
Еўрарадыё расшукала аднаго з ухілістаў, жыхара пасёлку Усход Магілёўскай вобласці. У 2006 годзе мужчына катэгарычна адмовіўся праходзіць вайсковыя зборы. Патлумачыў ён свае дзеянні тым, што не мог кінуць працу, мусіў працаваць, каб аплочваць навучанне дачкі і крэдыты. За ўхіленне ад збораў мужчыну аштрафавалі на суму у 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысячаў беларускіх рублёў).
"Гэта быў у нас адзін прэцэдэнт. Іншых не было", - так падлічылі статыстыку па ўхілістах у канцылярыі суда Магілёўскага раёну.
Такім чынам, абмінуць вайсковую службу атрымаецца толькі ў выпадку праблемаў са здароўем. Але адбіткі пальцаў у ваенкамаце вам, нягледзячы на гэта, ўсё роўна прыйдзецца здаць.