Вандалы разбурылі пляцоўку для адпачынку каля мінскага Музея валуноў

Вандалы разбурылі пляцоўку для адпачынку каля сталічнага Музея валуноў. Дзве альтанкі не падлягаюць аднаўленню, тры моцна пашкоджаныя, ланцугі арэляў парваныя. Паводле папярэдніх падлікаў, страты склалі больш за сем мільёнаў рублёў. Зараз міліцыя займаецца пошукам вандалаў.

Мінск-навіны