Васіль Кірыенка выйграў срэбраны медаль на этапе Кубка свету па велатрэку

Срэбраны медаль выйграў беларус Васіль Кірыенка на трэцім этапе Кубка свету па велатрэку ў ЗША.

У дысцыпліне скрэтч (15 кіламетраў, 60 кругоў) Кірыенка саступіў толькі Кам-па Вону з Ганконга. У агульным заліку Кубка свету па выніках трох этапаў беларус займае ў скрэтчы пятае месца.

Нагадаем, што ў першы дзень турніра васьміразовая чэмпіёнка свету беларуска Наталля Цылінская выйграла “золата” ў спрынце. У агульным заліку яна на першым месцы.

БЕЛТА