Васілевіч: у краіне такая атмасфера, што людзям не трэба плаціць чыноўнікам
У Беларусі ўдалося стварыць атмасферу, у якой на бытавым узроўні грамадзянам не трэба плаціць грошы чыноўнікам. Такую заяву зрабіў генпракурор Рыгор Васілевіч.
Тым не менш, ён выказаў меркаванне, што ўрад, МУС, КДБ і выканаўчыя органы ўлады мусяць больш актыўна весці барацьбу з праявамі карупцыі. Генпракурор нагадаў пра нядаўняе затрыманне падчас атрымання хабару кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы.
Васілевіч накіраваў ліст ва ўрад з прапановай правесці пасяджэнне, на якім мусіць быць разгледжанае пытанне выканання антыкарупцыйнага заканадаўства ў краіне, паведамляе "Интерфакс".