Ватыкан забараніў здымаць прыквел "Кода да Вінчы" у рымскіх цэрквах
Ватыкан забараніў здымачнай групе "Анёлаў і дэманаў", прыквела да
фільма "Код да Вінчы", здымаць сцэны для карціны не толькі ў самім
Ватыкане, але і наогул на тэрыторыі ўсіх рымскіх цэркваў. Каталіцкая царква мяркуе, што карціна, заснаваная на аднайменным рамане Дэна Браўна, з'яўляецца "абразай Бога". Варта адзначыць, што ключавыя сцэны ў "Анёлах і дэманах" адбываюцца на тэрыторыі Ватыкана і дзвюх рымскіх цэркваў.
Ролю прафесара Роберта Лэнгдона ў "Анёлах і дэманах", як і ў "Кодзе да Вінчы", сыграе Том Хэнкс. Таксама ў карціне заняты Эван Макгрэгар. Рэжысёрам стужкі стане Рон Говард, а сцэнар для "Анёлаў" напісаў Аківа Голдман, які працаваў над фільмам "Код да Вінчы" разам з Говардам і прадзюсерам Брайнам Грэйзерам.
Здымкі карціны пачнуцца ў Еўропе гэтым летам. Меркавалася, што фільм будзе гатовы да снежня 2008 года, аднак яго прэм'ера была перанесеная на 15 траўня 2009 года.
Нагадаем, што Ватыкан назваў фільм "Код да Вінчы" Говарда антыхрысціянскім і заклікаў да яго байкоту.
У рамане і аднайменным фільме былі скарыстаныя непрымальныя для царквы тэорыі аб зямным жыцці Хрыста: яго шлюбе з Марыяй Магдалінай і іх нашчадках. Фільм, які выйшаў у 2006 годзе, сабраў у сусветным пракаце больш за 750 мільёнаў долараў.
Фота: www.blog.afisha.uz