Вайцюшкевіч: "Аўтарадыё" змяніла маё стаўленне да беларускага слова
На думку Міністэрства інфармацыі, "Аўтарадыё" трэба зачыніць, бо на яго хвалях прагучалі “заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". Станцыя збіраецца абскардзіць гэта рашэнне ў судзе. У 12:40 12 студзеня ў Беларусі замаўчала "Аўтарадыё". Міністэрства інфармацыі анулявала дазвол станцыі на карыстанне радыёчастатой і на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў.
У эфіры Еўрарадыё дырэктар закрытай станцыі Юрый Базан патлумачыў, што фактычна гэта азначае забарону на вяшчанне на тэрыторыі Беларусі.
"Гэтае рашэнне прынята 11 студзеня Рэспубліканскай камісіяй аб тэлебачанні і радыёвяшчанні. З дакумента за подпісам міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага вынікае, што "Аўтарадыё" парушыла заяўленую творчую канцэпцыю. Яшчэ адна заўвага з боку Мінінфарма датычыцца таго, што 16 снежня ў эфіры праграмы "Радыёстанцыя Аўтарадыё" прагучалі заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці", — дадаў дырэктар "Аўтарадыё".
Што менавіта ў Міністэрстве інфармацыі палічылі "заклікамі да экстрэмісцкай дзейнасці", у дакуменце не патлумачана.
"Але мы мяркуем, што меліся на ўвазе рэкламныя матэрыялы Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева, на той час — кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, — мяркуе Юрый Базан. — Мы сапраўды змяшчалі іх у эфіры, і там ёсць, напрыклад, наступная фраза "Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы". Але хіба можна ўбачыць у гэтых словах нейкі заклік? Тым больш, што падчас выбарчай кампаніі "Аўтарадыё" не атрымала ні заўваг ад Цэнтрвыбаркама, ні папярэджанняў ад Міністэрства інфармацыі".
Алег Хаменка вёў на "Аўтарадыё" праграму "Брама існасці". Ён упэўнены: у сэнсе заяўленага фармату станцыя была бездакорнай.
Алег Хаменка: "А экстрымісцкія заклікі... Гэта ўвогуле бязглуздзіца. Я прысутнічаў у той момант, калі мы адслухоўвалі рэкламныя ролікі кандыдатаў у прэзідэнты. Экстрымізм там нават пад мікраскопам не знойдзеш!"
Для Змітра Вайцюшкевіча, які вёў у эфіры "Аўтарадыё" аўтарскую праграму "Простыя словы", закрыццё радыёстанцыі непрыемна ўразіла. Але не здзівіла.
"Я сёння яшчэ а 12-й гадзіне адправіў з дому сваю аўтарскую праграму "Простыя словы" на пятніцу і выходныя, — распавёў музыка. — Але, шчыра кажучы, я не здзівіўся. Іншае пытанне — стратэгічна, мне здаецца, гэта памылка. Бо разумныя людзі — гаспадары на сваёй зямлі — так не робяць".
На хвалях "Аўтарадыё" заўжды было шмат беларускай музыкі. Для Вайцюшкевіча, як і для многіх слухачоў, гэтая станцыя сталася сапраўднай адтулінай у наскрозь рускамоўным айчынным FM. Але не толькі:
"Гэта 5 гадоў жыцця! Нармальны чалавек 5 гадоў са свайго жыцця не выкіне... Плюс я, дзякуючы гэтым сваім прымітыўным пісанінам і чытанню праграмы па-іншаму пачаў ставіцца да слова беларускага, напісанага і сказанага", — дадаў Зміцер Вайцюшкевіч.
Кіраўніцтва "Аўтарадыё" плануе абскардзіць рашэнне Камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні ў Гаспадарчым судзе. Магчымасць вярнуцца ў эфір у станцыі ёсць, лічыць Юрый Базан. Але маўчанне, якое расцягнецца на ўвесь час судовых разбіральніцтваў, звязанае з вялікімі фінансавымі стратамі, бо асноўны прыбытак рэдакцыя атрымлівала ад продажу рэкламы.