Вайсковая контрразведка ўручную знішчала пад Барысавам плантацыю канопляў

Беларуская вайсковая контрвыведка правяла спецаперацыю ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці.
Каля адной з вёсак аператыўнікі выявілі поле канопляў. Яно было замаскіраванае крапівою, у зарасніках якой былі зробленыя спецыяльныя праходы. Разам з міліцыянтамі вайсковыя контрразведчыкі ўручную сабралі і спалілі 700 кілаграмаў дзікарослых канопляў.

Аднак высветлілася, што побач знаходзілася яшчэ адно поле канопляў, якое займала каля 2,5 гектараў. Уручную змагацца з нарказмяшчальнымі раслінамі контрразведчыкі не рызыкнулі, поле апрацавалі ядахімікатамі, паведамляе газета “Звязда”.