Вайсковая пракуратура прызначыла паўторную экспертызу па скарзе Пачобута

Вайсковая пракуратура прызначыла паўторную судова-медыцынскую экспертызу па скарзе журналіста Андрэя Пачобута на выкарыстанне фізічнага і псіхічнага запалохвання падчас спробы правядзення "аператыўна-вышуковай" размовы з ім у КДБ. Пра гэта распавёў Пачобут на сваім блозе. Да хаты журналіста прынеслі копію пастановы з якой вынікае, што першая экспертыза, якая была праведзена, падцвярджае выкарыстанне фізічнага ціску на журналіста. "У адпаведнасці з заключэннем медыцынскага эксперта у Почобута А.С. выяўлена павярхоўная ранка ў левай скроневай вобласці нявызначанай формы пад бурай коркай вышэй узроўня акаляючай скуры 2х1.5 см, якая магла ўтварыцца ў тэрмін і пры акалічнасцях указаных заяўнікам" - напісана ў пастанове

"Такі вынік відавочна незадавальняе вайсковую пракуратуру і яна прыняла рашэнне пра паўторную экспертызу"
, - лічыць Пачобут.