Велер: Калі я вучыўся ў Беларусі, кніг на рускай мове было не дастаць (фота)

У першы дзень міжнароднай кніжнай выставы ў Мінску расійскі пісьменнік Міхаіл Велер узгадаў, як вывучаў беларускую мову, і расказаў, чаму не пачаў пісаць па-беларуску. Прайшоў першы дзень выставы, якая будзе доўжыцца яшчэ 5 дзён. Адной з галоўных падзеяў першага дня кірмашу была сустрэча папулярнага расійскага пісьменніка Міхаіла Велера са сваімі прыхільнікамі і журналістамі.



Пачаў гэту сустрэчу пісьменнік з жарту, ён узгадаў, як у савецкія часы паэты выступалі перад вязнямі турмаў:

“Забаваў у зэкаў не шмат і яны ім радыя. І калі ўсіх сагналі ў клуб і  прымусілі сядзець ціха, то былі авацыі з кожнай нагоды, бо што цікавага – вяртацца ў казарму. Паэт Вікулаў тады сказаў: "Ніколі не думаў, што ўсе маі прыхільнікі сядзяць у турме". Дык вось вялікі дзякуй, што прыйшлі — ніколі не думаў, што ўсе маі прыхільнікі сядзяць у Мінску”

Пісьменнік расказаў пра часы, калі вучыўся ў школе ў Магілёве і хацеў апублікаваць свае першыя вершы.

Велер: “Калі я вучыўся ў Беларусі, кнігі на беларускай мове ляжалі ў крамах даволі свабодна… Кніг на рускай мове было не дастаць, кнігі на беларускай мове попытам не карысталіся. І калі я ўпершыню пацягнуў вершы ў газету “Знамя юности” ў Мінску, то мне сказалі — вось калі б ты пісаў па-беларуску! У нас не хапае хлопцаў, якія б пісалі па беларуску, а па-руску у нас залежы на 10 год наперад”.