Венесуэльскія футбалісты правядуць у Мінску другі таварыскі матч

Таварыскі футбольны матч паміж камандай з Венесуэлы "Арагуа Футболь Клуб" і ФК "Мінск" пройдзе сёння ўвечары на сталічным стадыёне "Тарпеда".  "Прессбол" нагадвае, што венесуэльская каманда прыляцела ў Беларусь 14 жніўня і ўжо правяла ў панядзелак таварыскі матч з салігорскім "Шахцёрам", у якім была зафіксаваная нічыя 1:1.

Паведамляецца, што візіт футбалістаў з Венесуэлы ў Беларусь арганізаваны ў межах супрацоўніцтва Мінскай вобласці і штата Арагуа.