Венгры прапануюць усё ж запрасіць беларускіх дэпутатаў у “Еўранэст”
Вянгерскія парламентарыі выказваюцца за паўнапраўны ўдзел беларускіх дэпутатаў у парламенцкай структуры "Усходняга партнёрства", так званым “Еўранэсце”. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі па выніках візіта ў Беларусь вянгерскай парламенцкай дэлегацыі заявіў чалец Дзяржаўнага сходу Венгрыі, кіраўнік нацыянальных дэлегацый у Міжпарламенцкім саюзе і ПА АБСЕ Габар Харш. "Нам важна, каб усе краіны былі там на роўных правах. Дыскутаваць і спрачацца можна толькі на роўных правах", — цытуе Харша агенцтва “БелаПАН”. Вянгерскі дэпутат падкрэсліў, што ўсе ініцыятывы ў рамках "Усходняга партнёрства" будуць мець вынік толькі ў тым выпадку, "калі ўсё гатовыя на кампрамісы".
Каментуючы ініцыятыву дэпутатаў Еўрапарламента аб тым, што ад Беларусі ў “Еўранэст” пакуль могуць быць дэлегаваныя толькі прадстаўнікі палітычных партыяў і дэмакратычнага руху, Харш падкрэсліў, што "Еўрапарламент — гэта розныя краіны, розныя палітычныя групы, розныя палітычныя погляды". Пры гэтым ён адзначыў, што Еўрапарламент не прымаў рашэння наконт складу беларускай дэлегацыі ў “Еўранэсце”.