Вернікі прынялі супрацоўнікаў тэлеканалу “ЛАД” за апазіцыю

У Докшыцкі раён 24 лістапада завітала здымачная група дзяржаўнай тэлекампаніі “Лад”. Журналістаў праграмы “Белорусское времечко” зацікавіў факт еўрарамонту храма XVII стагоддзя ў в.Порплішча.  Падчас візіту здымачнай групы святара ў храме не было. "Абаронай" храма заняліся мясцовыя кабеты-верніцы. Адна з іх паабяцала тэлевізійшчыкам разбіць "бэнээфаўскую камеру".

Мінакi прынялі прыезджых з дзяржаўнага тэлеканалу за журналістаў з газеты “Вольнае Глыбокае”.

Westki.info