Ветэраны вайны з Беларусі былі на адкрыцці нямецкіх могілак на Пскоўшчыне

Ветэраны вайны з Беларусі ўдзельнічалі ў адкрыцці першых нямецкіх вайсковых могілак у горадзе Себеж на Пскоўшчыне. Там перапахаваныя 16 тысяч нямецкіх жаўнераў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.
Мяркуецца, што на тэрыторыі мемарыяла плошчай 5 гектараў перапахаваюць яшчэ каля 24 тысяч жаўнераў.

Нямецкі народны саюз, які займаўся арганізацыяй вайсковага пахавання, сцвярджае, што на себежскіх могілках пахаваныя толькі жаўнеры, якія прызываліся ў войска, а нацыстаў і эсэсаўцаў там няма.Таму не дзіўна, што ў акцыі ўзялі ўдзел ветэраны вайны з Расіі і Беларусі.

http://tatar-inform.ru