Вежа Пішчалаўскага замку абвалілася з-за "нядобрасумленнасці будаўнікоў"?

Грунтавыя воды, узрост і нядобрасумленнасць будаўнікоў XIX стагоддзя маглі быць асноўнымі прычынамі абвалу вежы Пішчалаўскага замку ў Мінску.  Пра гэта паведамляе тэлеканал ОНТ са спасылкай на Аляксандра Кропатава, дырэктара кампаніі, якая даследавала будынак. Нагадаем, вежа была пабудаваная амаль 200 гадоў таму і "нядобрасумленнасць будаўнікоў" раней ніяк не праяўлялася.

З-за абвалу вежы цяпер рыхтуецца перавод следчага ізалятара, які месціцца ў замку, у іншае месца.