Віцебская абласная рада ТБМ падвяла вынікі конкурсу "на беларускамоўнасць"
Конкурс быў абвешчаны на пачатку года. Да удзелу былі запрошаны раённыя, гарадскія, абласныя газэты незалежна ад таго, з’яўляюцца яны дзяржаўнымі ці недзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі. Па словах старшыні рады Іосіфа Навумчыка, першае месца прысуджана шумілінскай раёнцы “Герой працы”, супрацоўнікі якой нават прамовы галоўнага ідэолага вобласці Міхаіла Кузьміча перакладаюць на беларускую мову.
Навумчык: "Рэдактар гэтай газеты Алена Пятрова, газета выходзіць амаль поўнасцю па-беларуску. Нават афіцыйныя матэрыялы, што дасылаюцца з Віцебску, з Мінску, там перакладаюцца. Інтэрв’ю кіраўнікоў абласных службаў яны таксама пераклалі на родную беларускую мову".
Кіраўнік рады ТБМ адзначыў неблагі стан з выкарыстаннем беларускай мовы і ў некаторых іншых мясцовых выданнях. Так, не цураюцца роднай мовы ў Мёрах, Паставах, Дуброўне, Полацку, Наваполацку, Верхнядзвінску і іншых рэгіёнах вобласці.
Віцебская рада ТБМ ладзіць такі конкурс ужо не першы раз. Пераможцы атрымалі прызы, але, як адзначае спадар Навумчык, мэтай удзелу ў конкурсе павінна быць не барацьба за прыз, а папулярызацыя роднай мовы і беларускай культуры.