Віцебская міліцыя будзе суправаджаць трохтонную кветкавую сланіху
Радзімай кветкавых сланоў становіцца Віцебск. Першая кветкавая скульптура з'явілася каля радзільнага дома № 1 у абласным цэнтры. Па памерах і знешнім выглядзе незвычайны слон амаль не адрозніваецца ад
сапраўднага: вышынёй ён каля трох метраў і вагой амаль сем тонаў.
Майстры вырабілі яго з 17 тысяч цынерарый, якія былі высаджаныя ў
металічны каркас, напоўнены спецыяльнай земляной сумессю.
Як паведамляе БЕЛТА, неўзабаве ў віцебскага слана з'явіцца сяброўка. Трохтонная сланіха ўжо гатовая і яе даставяць на месца ў бліжэйшую пятніцу з міліцэйскім эскортам. Праз тыдзень каля "бацькоў" з'явіцца і сланяня.