Віцебскі канфіскат на суткі ператварыўся ў sex-shop (фота)
Эратычныя касцюмы прадаваліся ў віцебскай краме канфіскату. Што праўда, доўжылася гэта толькі адны суткі, паведамілі Еўрарадыё ў краме. Такое ў іх здарылася ўпершыню, адзначае супрацоўніца крамы. Тавар паставіла камісія па канфіскаце, не ведаючы, што ён павінен прадавацца толькі ў спецыялізаваных месцах. Супрацоўнікі крамы канфіскату выклалі тавар на прылаўкі, але перасцерагліся:
Прадавачка: "І тут жа зрабілі запыт у Міністэрства культуры, ці маем права мы гэта прадаваць. Міністэрства культуры нам прыслала пастанову №18 ад 2007 года, што продаж прадукцыі сэксуальнага прызначэння ажыццяўляецца толькі ў спецыяльна прызначаных для гэтага гандлёвых аб'ектах. Таму мы адразу знялі з продажу і адправілі ў камісію".
Дарэчы, пакупнікоў на незвычайны тавар сярод віцяблян не знайшлося.

Фота: "Народныя навіны Віцебска"