Віцебскія дэмакратычныя актывісты павіншавалі гараджан з Днём Волі
Віцебскія дэмакратычныя актывісты павіншавалі гараджан з 91-мі ўгодкамі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Прадстаўнікі Партыі БНФ, БСДП (Грамада), грамадскага аб'яднання "Рух "За Свабоду" і партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" сабраліся сёння апоўдні ў цэнтры горада — на плошчы Волі. Там яны раздавалі мінакам самвыдавецкія газеты "Праменьчык" і "Крыніца", а таксама віншавальныя паштоўкі з надпісам "25 сакавіка — Дзень Волі. Віншуем са святам!".
Неўзабаве пасля пачатку акцыі да яе ўдзельнікаў падышоў намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУС Віцебску Аляксандр Каліноўскі. Азнаёміўшыся са зместам выданняў, ён запатрабаваў спыніць распаўсюд, бо на газетах няма выходных звестак. Пасля гэтага ўдзельнікі акцыі сталі раздаваць мінакам толькі віншавальныя паштоўкі, і прадстаўнікі праваахоўных органаў больш не ўмешваліся.
Крыху пазней, каля 14 гадзін, на гэтай жа плошчы міліцыя затрымала трох маладых людзей, якія ішлі па цэнтры горада з бел-чырвона-белымі сцягамі. Усіх даставілі ў пастарунак.
БелаПАН