Віцебскія ветэраны хочуць прымусіць школы стварыць "правільныя" музеі
Віцебскія ветэраны просяць мясцовы гарвыканкам, каб той абавязаў некалькі навучальных установаў арганізаваць адпаведныя экспазіцыі да 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад фашыстаў.
Нагадаем, яшчэ ў мінулым годзе віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне, што кожная школа горада павінна мець уласны Музей славы, альбо экспазіцыю, якая распавядае аб баявых ды працоўных подзьвігах старэйшых пакаленняў.
Наяўнасць у школе музеяў іншага накірунку - этнаграфічных, экалагічных, мастацкай творчасці і гэтак далей - не вызваляе педагогаў і вучняў ад абавязку стварыць Музей славы.
Кантралююць працэс ветэранскія арганізацыі. Менавіта актывісты ветэранскага руху падлічылі, што тры мясцовых гімназіі ды 11 школаў не маюць “правільных” музеяў. Пасля гэтага і нарадзіўся ліст да мясцовых чыноўнікаў са скаргай.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск