Вікторыя Азаранка апусцілася на 7-ы радок сусветнага тэніснага рэйтынгу

Вікторыя Азаранка перамясцілася на адзін радок ніжэй у сусветным рэйтынгу. Цяпер беларуска займае 7-ю пазіцыю.

Згодна з абноўленым рэйтынгам WTA, сітуацыя змянілася і ў лідэраў. На першую пазіцыю выйшла Серэна Ўільямс, якая перамагла на выніковым турніры ў Досе.

Нагадаем, у Катары Азаранка не здолела прабіцца ў паўфінал. У вырашальным паядынку супраць Агнешкі Радванскай беларуска знялася з-за траўмы.