Вікторыя Азаранка не змагла дагуляць матч з Сірэнай Уільямс (фота)

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не змагла дагуляць матч 1/8 фінала адзіночнага разраду з Сірэнай Уільямс на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.  Першы сэт яна выйграла з лікам 6:3, а ў другім пры ліку 4:2 на карысць амерыканкі заявіла, што кепска сябе адчувае, а пасля была вымушаная зняцца з турніра.

Пасля датэрміновага спынення барацьбы ў "адзіночцы" Азаранка знялася і з парнага турніру. Разам з расіянкай Верай Званаровай яны мусілі выйсці на корт супраць лідэраў сусветнага рэытнгу Кары Блэк (Зімбабвэ) і Лейзел Хубер (ЗША), паведамляе "Прессбол".




Фота - gotennis.ru